RSS лентыnest.by & twitter

У Гродне скончыўся скандальны даўгабуд

26 сентября, 2011 - 11:05
Твой стиль
Рассказать в ВКонтакте Рассказать в LiveJournal Остальные службы

У Гродне скончыўся скандальны даўгабуд.
У Гродне скончыўся скандальны даўгабуд.

Фото: t-styl.info

Уведзены ў эксплуатацыю чацьвёртая і пятая секцыі 80-120-кватэрнага жылога дома па пр.Касманаўтаў, будаўніцтва якога распачынала некалькі гадоў таму Таварыства з абмежаванай адказнасцю “Кансэнт”.

Сканчаў  будоўлю збанкрутаванага прадпрыемства “Гроднажылбуд”, а замоўнікам выступала Упраўленне капітальнага будаўніцтва Гродзенскага аблвыканкама.

Чарговы “кансэнтаўскі” даўгабуд – шматкватэрны дом па вуліцы Захарава – будаўнікі абяцаюць завершыць у канцы года.

Прадпрыемства з замежнымі інвестыцыямі "Кансент" было зарэгістравана Гродзенскім аблвыканкамам у 2004 годзе. Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва выдала яму ліцэнзію на праектаванне і будаўніцтва будынкаў і збудаванняў, правядзенне інжынерных пошукаў, а Гродзенскі гарвыканкам выдзеліў участкі пад будаўніцтва жылых дамоў. Аднак у 2009 годзе з-за зацягвання тэрмінаў будаўніцтва забудоўшчыкі пачалі пісаць скаргі.

У суд Ленінскага раёна Гродна паступіла некалькі дзясяткаў іскавых заяў аб скасаванні дамоваў на будаўніцтва жылля, аб спагнанні запазычанасці па заработнай плаце. Паводле звестак на пачатак чэрвеня яна дасягнула 1 млрд. 283млн. рублёў. Высветлілася таксама, што з ліпеня 2009 года "Кансэнт" не плаціць у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва.

У выніку, прадпрыемства прызнанае банкрутам, былы кіраўнік “Кансэнта” трапіў пад суд, абвінавачаны ў злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі і ў крадзяжы грашовых сродкаў шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі ў асабліва буйным памеры.

Пацярпелымі па справе прызнаныя больш за 200 жыхароў Гродна, якія ўнеслі свае грашовыя сродкі на будаўніцтва кватэр.

версия для печати

Быстрый поиск

Цена
вид объекта комнат

Ищут владельцев

3х ком. квартира

3х ком. квартира
Гродно, Девятовка
$ 58 000
Подробнее
код : 192577

Сдам квартиру

Нет фотографии
Гродно, Центр
$ 130
Подробнее
код : 192563

3х ком. квартира в центре

3х ком. квартира в центре
Гродно, Центр
$ 30 900
Подробнее
код : 192519
Еще варианты

NEST.BY Недвижимость и строительство в Беларуси
Цены в иностранной валюте в объявлениях указаны справочно. Все расчеты осуществляются в белорусских рублях в соответствии с законодательством РБ.
Копирование без гиперссылки на источник информации запрещено
© 2007-2021
Ознакомьтесь с Регламентом оказания бесплатных услуг